Тютчевиана

Cайт рабочей группы по изучению
творчества Ф. И. Тютчева

 

Статья о Тютчеве на белорусском – Фёдар Цютчаў

Беларуская
Материал из Википедии – свободной энциклопедии


Фёдар Цютчаў

Цютчаў, Фёдар Іванавіч (па-расейску: Фёдор Иванович Тютчев) (5 сьнежня 1803 – 27 ліпеня 1873) — выбітны расейскі паэт, дыплямат.

Жыў у Мюнхэну, Турыне, быў знаёмы з Гайне ды Шэлінґам. Удзелу ў літаратурным жыцьці ня браў і ніколі сам сябе ня зваў літаратарам. Захавалася каля 400 ягоных вершаў, некаторыя радкі зь якіх вельмі часта цытуюцца ў Расеі.

Ягоныя раньнія вершы належаць паэтычнай традыцыі XVIII стагодзьдзя. У 1830-х гадох у іх асабліва моцныя традыцыі эўрапейскага, асабліва нямецкага, рамантызму. Гэта збольшага філязофская, мэдытатыўная лірыка, асноўныя тэмы якое — разважаньні аб сьветабудове, чалавечым лёсе, натуры. У 1840-я гады ён піша некалькі палітычных артыкулаў, прысьвечаных праблеме ўзаемаадносінаў Расеі ды Заходняй цывілізацыі. У 1850-х гадох Цютчаў стварае шмат пранізьлівых любоўных вершаў, у якіх каханьне асэнсоўваецца як трагедыя. Пазьней яны былі аб'яднаныя ў гэтак званае «Дзянісьеўскае кола», г. зн. цыкл вершаў, прысьвечаных палюбоўніцы паэта Алене Дзянісьевай. У 1860-я ды 1870-я гады ў творчасьці Цютчава пераважаюць палітычныя вершы.

Найбольш знакаміты ягоны верш — «Silentium!» («Маўчаць»), горкі заклік да маўчаньня, шкадаваньне аб тым, што адзін чалавек ніколі ня можа цалкам зразумець іншага. Радок «Мысль изреченная есть ложь» («Думка сказаная ёсьць хлусьнёю») — адзін з тых афарызмаў Цютчава, што цытуюцца часьцей за іншыя, таксама як «Умом Россию не понять» («Розумам Расею не зразумець») ды «Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется» («Нам ня дадзена прадбачыць, як адгукнецца наша слова»).


Википедия, свободная энциклопедия [Электронный ресурс] : Фёдар Цютчаў, вариант 45789, последняя правка 30 июля 2006, 23:48 UTC / Авторы Википедии. – Электрон. дан. – Штат Флорида. : Фонд Викимедиа, 2006. – Режим доступа: ссылка.

НаверхПерейти к началу страницы
 
  © Разработчики: Андрей Белов, Борис Орехов, 2006.
Контактный адрес: [email protected].